Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Пісьменнікі

 

Таццяна Анатольеўна Дземідовіч (у дзявоцтве Ляшук) нарадзілася 13 лютага 1979 г. у г. Брэсце. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 18 у 1995 г. паступіла на філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, які скончыла ў 2000 г. па спецыяльнасці «Настаўнік гісторыі, беларускай мовы і літаратуры».

Расціслаў Мацвеевіч Бензярук нарадзіўся 27 лютага 1944 г. у в. Стрыганецкія Бусні Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям'і. Бацька загінуў на фронце пры вызваленні Польшчы, маці давялося самой гадаваць сыноў – Паўла і Расціслава.

Веніямін Мікалаевіч Бычкоўскі нарадзіўся 25 снежня 1953 г. у г. Уфа, сталіцы Башкірыі.Сюды ў час Першай сусветнай вайны быў вывезены з Гродзенскай губерні амаль увесь род Бычкоўскіх. У сваім жыцці Веніямін Бычкоўскі шмат займаўся спортам (спартсмен-штангіст), працаваў у сферы турызму, быў журналістам, шмат падарожнічаў. З 1995 г. пражывае ў в. Бабровічы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Валерый Фёдаравіч Грышкавец нарадзіўся 23 снежня 1953 г. у г. Пінску Брэсцкай вобласці. З дзевятага класа пайшоў працаваць на завод, вучыўся ў вячэрняй школе. Служыў у Савецкай арміі (Семіпалацінская вобласць; 1973–1975). Працаваў на розных пасадах: слесарам, электрыкам, матросам на рачным флоце, вінаградарам у Крыму, геолагаразведчыкам у Іркуцкай вобласці, рабочым на будоўлях у Бураціі і Літве.

Любоў Мікалаеўна Красеўская нарадзiлася 26 верасня 1953 г. у сяле Маісееўка Краснатуранскага раёна Краснаярскага краю. Бацькi яе нарадзiлiся ў Сiбiры, але дзяды паходзiлi з Беларусi. Дзяцінства Любовi Красеўскай прайшло ў Хакасіі, у таёжным пасёлку Туім Шырынскага раёна.

 «Чтоб ей сгореть, этой станции Барановичи!» Такім амаль што біблейскім праклёнам заканчваецца адно з апавяданняў выдатнага яўрэйскага пісьменніка Шолам-Алейхема, якое ўвайшло ў зборнік навэл «Чыгуначныя апавяданні». Яно так і называецца «Станцыя Баранавічы». Чым жа так не дагадзіў гэты прыпыначны пункт, гэты ледзь прыкметны пункт на карце чыгунак Расійскай імперыі сусветна прызнанаму пісьменніку?

Валянцін Паўлавіч Расіхін нарадзіўся 3 кастрычніка 1927 г. у г. Ішым Цюменскай вобласці. Дзед па бацьку – перасяленец з Варонежскай вобласці. Бацька, Павел Іванавіч Расіхін, – чыгуначнік, маці, Фёкла Філатаўна, мелі вялікую сям’ю. Старэйшы сын, Кузьма Паўлавіч Расіхін (1914–1942), загінуў на фронце. Валянцін Расіхін на другі дзень свайго семнаццацігоддзя атрымаў павестку з ваенкамата, яго накіравалі на вучобу ў Цюменскае ваеннае вучылішча.

Пасля Вялікай Перамогі яго дэмабілізавалі, а бацьку перавялі на працу ў Брэст, так Валянцін Расіхін апынуўся ў Беларусі. Працаваў піянерважатым, камсоргам, інструктарам Брэсцкага абкама ЛКСМБ. Вучыўся ў Мінскай вышэйшай партыйнай школе на аддзяленні друку, радыё і тэлебачання.

Васілій Віктаравіч Сарычаў нарадзіўся 3 лютага 1963 г. у г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. Бацька, Віктар Васільевіч Сарычаў, — лётчык грамадзянскай авіяцыі. Маці, Зінаіда Аляксандраўна, — выкладчык у будаўнічым тэхнікуме. Васілій у дзяцінстве захапляўся футболам, з дванаццаці гадоў вёў футбольны дзённік, займаўся статыстыкай, перапісваўся з калекцыянерамі.

Закончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (1985). Служыў у Савецкай арміі (1985–1987), у час службы пісаў заметкі ў армейскую газету. Пасля дэмабілізацыі быў прыняты ў штат брэсцкай абласной газеты «Заря». У 1988 г. паступіў на завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі Маскоўскеага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава. Закончыў з чырвоным дыпломам і залатым медалём у 1994 г. У 1998 г. закончыў аспірантуру МДУ.

Ірына Барысаўна Морых нарадзілася 7 мая 1948 г. у г. Брэсце. Яе бацькі — Барыс Альфонсавіч Морых і Марыя Сяргееўна (Гірыловіч) — франтавікі, прайшлі ўсю Вялікую Айчынную вайну да Берліна. Ірына вучылася ў сярэдняй школе № 5 (1955–1966). Закончыла дзіцячую музычную школу, аддзяленне тэорыі музыкі Брэсцкага музычнага вучылішча (1969), факультэт музыказнаўства Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А. В. Луначарскага (1974).

Аляксандр Аляксеевіч Авечкін нарадзіўся 22 чэрвеня 1913 г. у г. Чудаве Наўгародскай губерні (цяпер Наўгародскай вобласці) у сям’і паштовага служачага. Працаваў рабочым на мясцовай запалкавай фабрыцы (1929–1931). Служыў ў Чырвонай арміі (1931–1936), затым быў інструктарам Чудаўскага аэраклуба.

Старонка 2 з 19